Кіраўнік ЛНР выклікаў прэзідэнта Украіны на дуэль


Ігар Платніцкі прапануе скончыць канфлікт на Данбасе ў атаманскім паядынку.

Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» заклікаў Пятра Парашэнку прыпыніць баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны, гаворыцца ў адкрытым лісце кіраўніка ЛНР да ўкраінскага лідару.

«Давайце па прыкладзе старажытных славянскіх правадыроў і слаўных казацкіх атаманаў сыдземся ў паядынку. Хто пераможа, той і дыктуе супрацьлегламу баку свае ўмовы. Навошта распальваць узаемную нянавісць і знішчаць людзей… Гэтыя раны і Вам, і нам прыйдзецца гаіць дзесяцігоддзямі! Ці не лепш пакончыць з усімі рознагалоссямі ў сумленным паядынку? », – звяртаецца ў сваім лісце да кіраўніка Украіны Ігар Платніцкі.

Платніцкі прапанаваў Парашэнку самастойна абраць час і месца дуэлі, а таксама пакінуў за ім выбар зброі. Лідар самаабвешчанай рэспублікі заявіў, што не супраць прамой трансляцыі паядынку па тэлебачанні.

«Калі Вы ўсё яшчэ хочаце праліваць кроў сваіх і нашых салдат, іх жонак, бацькоў, старыкоў і дзяцей, то дакажыце, што Вы гатовыя праліць і сваю кроў, – прыміце мой выклік», – піша Платніцкі ў сваім лісце.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі паведамляе, што прарасейскія баевікі 18 лістапада 43 разы парушылі дамоўленасці аб прыпыненні агню. Нагадаем, што сёлета кіраўніцтва Украіны ўвяло эканамічную блакаду ЛНР і ДНР.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў