Маркі Паўночнай Карэі, выпушчаныя цягам апошніх 50 гадоў, выставілі ў Віцебску ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання.
У Віцебску 15 студзеня ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання адкрылі выставу «Паштовыя маркі Краіны чучхэ». Маркі, выпушчаныя цягам 50 гадоў, прэзентавалі прадстаўнікі амбасады КНДР.
Акрамя ўласна марак, паказалі наведнікам і проста фотаздымкі. Напрыклад, экспазіцыю адкрывае фота Кім Чэн Ына на белым кані.
Выстава будзе працаваць да 27 студзеня.
Крысціна Авакумава Belsat.eu