Кім Чэн Ын даехаў бронецягніком да Уладзівастоку. Яго сустракалі хлебам і соллю. ФОТАФАКТ


Лідар КНДР упершыню наведвае Расею. 25 красавіка Кім Чэн Ын мае сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Сустрэча пройдзе на востраве Рускі, але а якой гадзіне, не паведамляецца.

Кім Чэн Ын вельмі дбае пра сваю бяспеку і любіць сакрэтнасць. Ягоны лімузін даставілі ва Уладзівасток самалётам, хоць ён сам імі не карыстаецца і не лятае. У Расею лідар Паўночнай Карэі прыехаў бранявым цягніком.

Старшыня Дзяржаўнай рады КНДР адзначыў, што «шмат чуў добрага пра Расею і даўно марыў у ёй пабываць».

«Ужо сем гадоў прайшло, як я ўзначаліў краіну, і толькі цяпер змог прыехаць у Расею»,сказаў ён.

Лідар КНДР таксама дадаў, што плануе ўмацаваць супрацу паміж краінамі.

Паводле некаторых экспертаў, Кім Чэн Ын можа папрасіць Пуціна выступіць за змякчэнне эканамічных санкцый, накладзеных ААН.

Фота
«Ідэальны» дыктатар ўпершыню прыедзе ў Расею. ТОП-10 фактаў пра Кім Чэн Ына
2019.04.23 20:09

ДР belsat.eu

Стужка навінаў