Кіеў запрашае Януковіча з'явіцца ў суд, на апошняе слова


Кіеў запрашае Віктара Януковіча ў суд на апошняе слова. Экс-прэзідэнта Украіны вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе, паседжанне запланавана на 12 кастрычніка.

Паводле Радіо Свобода, адвакат Януковіча заявіў, што яго падабаронны жадае выступіць з апошнім словам, але пры ўмове міжнародна-прававой дапамогі. Але суддзя лічыць, што ўмовы раней вызначаныя судом і яны не будуць змененыя. Тым больш, што на ранейшыя патрабаванні з’явіцца на паседжанне былы прэзідэнт краіны ігнараваў.

Віктар Януковіч абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе, садзейнічанні ў вядзенні агрэсіўнай вайны і ў пасяганні на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, што прывяло да смерці людзей, альбо іншыя цяжкія наступствы. Справа разглядаецца ў Абалонскім судзе Кіева.

Раней пракурор запатрабаваў для Віктара Януковіча 15 гадоў турэмнага зняволення.

У сваю чаргу Віктар Януковіч з’ехаў з Украіны ў лютым 2014 пасля расстрэлаў на Майдане. Зараз экс-прэзідэнт хаваецца за мяжой, а ў прыватнасці, у Расеі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў