Кіеў увёў санкцыі супраць расейскіх кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з ДНР і ЛНР


Санкцыі і адмысловыя абмежавальныя захады ўведзеныя ў дачыненні да транспартных кампаніяў, якія заключалі кантракты з прадпрыемствамі гэтак званых народных рэспублік – «РЖД Лагістыка», «Промкомплекспласт», «Газголдер».

Ініцыятарам абмежавальных захадаў стала Служба бяспекі Украіны, якая ўсталявала, што гэтыя кампаніі займаюцца правозам грузаў праз тыя ўчасткі расейска-украінскай мяжы, якія не кантралююць украінскія ўлады.

«На падставе гэтых дамоваў адбываецца сістэматычнае незаконнае перамяшчэнне грузаў праз закрытыя пункты пропуску «Ізварын», «Должанский» і «Чырвоная Магіла» Луганскай мытні», – заявілі ў службе.

Абмежавальныя захады прадугледжваюць блакаванне актываў, абмежаванне гандлёвых аперацыяў, а таксама частковае або поўнае спыненне транзіту гэтых кампаніяў па тэрыторыі Украіны.

ДД

Стужка навінаў