Кіеў: сілавікі спрабавалі разагнаць намётавы лагер паплечнікаў Саакашвілі


У Марыінскім парку адбылася спроба штурму намётавага мястэчка актывістаў, якія падтрымліваюць Міхэіла Саакашвілі.

А 6-й раніцы праваахоўнікі правялі спробу штурму намётаў у Марыінскім парку, аднак лагер выстаяў.

Сярод паплечнікаў Саакашвілі ёсць пацярпелыя – 10 чалавек (паводле дадзеных саміх актывістаў).

Перший напад на табір на Грушевського. Шість годин ранку. Захотіли напасти на сплячих ). За попередньою інформацією:…

Opublikowany przez Семен Семенченко Wtorek, 5 grudnia 2017

Пратэстоўцы ўмацоўваюць барыкады і зносяць шыны ў намётавы гарадок.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Сямён Сяменчанка раздае інструкцыі самаабароне намётавага мястэчка. Самога Саакашвілі раніцай у намётавым лагеры не было – ён знаходзіцца ў гатэлі «Кіеў», паведамляе «Украінская праўда».

Нагадаем, Саакашвілі затрымалі 5 снежня ў доме, дзе ён пражываў у Кіеве. Спецназ выломваў дзверы ў ягонай кватэры, палітык забраўся на дах і пагражаў скочыць, калі яго не заставяць у спакоі. У выніку Саакашвілі затрымалі і спрабавалі вывезці, аднак у цэнтры Кіеву сабраўся стыхійны мітынг, у якім удзельнічалі тысячы людзей. Яны блакавалі праезд і адбілі палітыка ў сілавікоў.

Пасля таго, як Саакашвілі ўдалося вызваліць, калона рушыла да будынку Вярхоўнай Рады, каб патрабаваць імпічменту Пятра Парашэнкі.

Украінскія ўлады сцвярджаюць, што Саакашвілі супрацоўнічаў з паплечнікамі былога прэзідэнта Віктара Януковіча і разам з імі рыхтаваў дзяржаўны пераварот. Пра гэта заявіў генпракурор Украіны Юрый Луцэнка.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў