Кіеў папрасіў «Google» зрабіць Крым украінскім


Амбасадар Украіны ў ЗША Валерый Чалы звярнуўся да кіраўніцтва карпарацыі «Google» з просьбаю выправіць «некарэктнае адлюстраванне ўкраінскага Крыму ў якасці часткі Расейскай Федэрацыі» на некаторых мапах сэрвісу «Google Maps».

У афіцыйным лісце дыпламат адзначыў «недапушчальнасць уцягвання сусветна вядомай карпарацыі і пошукавага сэрвісу ў інфармацыйную вайну», – паведамляецца ў «Facebook’у» амбасады Украіны ў ЗША.

Паводле ўкраінскага дыпламата сітуацыя, якая склалася з Крымам на «Google Maps», абсалютна супярэчыць пазіцыі адміністрацыі ЗША, Кангрэсу ЗША і ААН: «У прыватнасці, у Крымскай дэкларацыі дзяржсакратар ЗША Майк Пампео адзначыў, што Злучаныя Штаты ніколі не прызнаюць спробу Расеі анексаваць Крым».

5 сакавіка кампанія «Google» паведаміла, што выправіла памылку на сваіх картах, якая выклікала незадаволенасць дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі. Раней прадстаўнікі расейскага парламенту збіраліся запрасіць у Дзярждуму прадстаўніка «Google», каб атрымаць тлумачэнні чаму ў некаторых карыстальнікаў Крым адлюстроўваецца як частка Украіны.

Hавiны
Google надаў менскаму аэрапорту імя Францішка Скарыны
2019.02.24 21:11

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў