Кіеў паабяцаў пакараць Маскву за «пашпартны бандытызм»


Кіраўнік МЗС Украіны Паўло Клімкін заклікаў ЕЗ і краіны G7 увесці новыя санкцыі супраць Расеі ў адказ на выдачу расейскіх пашпартоў жыхарам Данбасу. Адказ Украіны на расейскі «пашпартны бандытызм», паводле Клімкіна, стане для Масквы сюрпрызам.

«Рэагаваць на пашпартны бандытызм трэба цяпер. І мы рыхтуем адказ Крамлю. Ён будзе адначасова сістэмным і асіметрычным. Пакуль не буду раскрываць нашыя канкрэтныя крокі. Хай гэта стане сюрпрызам для праціўніка»,, – напісаў Клімкін у сваёй калонцы, апублікаванай у выданні «Українська правда».

Нагадаем, 24 красавіка Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным парадку атрымання расейскага грамадзянства для жыхароў акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласцяў. Міністэрства замежных спраў Украіны назвала гэты дакумент «юрыдычна нікчэмным» і заявіла, што гэтае рашэнне мае на мэце дэстабілізацыю ўнутрыпалітычнай сітуацыі ва Украіне пасля прэзідэнцкіх выбараў.

На адмысловым паседжанні Рада Бяспекі ААН прыйшла да высновы, што «пашпартны ўказ Пуціна» падрывае суверэнітэт Украіны.

Hавiны
Пуцін заявіў аб намеры раздаць расейскія пашпарты ўсім украінцам
2019.04.27 12:33

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў