Кіеў: чырвоныя фаеры ў падтрыманне беларусаў


Кіеў запаліў фаеры за перамены ў Беларусі! Фота: Алег Рашатняк / «Белсат»

«Жыве Беларусь без Лукашэнкі» – скандавалі ў Кіеве салідарныя з абаронцамі перамогі Святланы Ціханоўскай.

«ЛУКА СЫХОДЗЬ!» у Кіеве.
Фота: Алег Рашатняк / «Белсат»

У Кіеве ля амбасады беларусы сабраліся ўкраінцы і беларусы на знак салідарнасці са змагарамі супраць улады Лукашэнкі.

«За вашую і нашую свабоду» – лозунг салідарнасці з беларусамі ў Кіеве.
Фота: Алег Рашатняк / «Белсат»

Мітынгоўцы расцягнулі нацыянальную б-ч-б сімволіку краіны, плакаты з патрабаваннямі адстаўкі Лукашэнкі і свабоды Беларусі, запалілі фаеры пад лозунгі «Жыве Беларусь».

Кіеў: «Тихановская впереди. Таракан уходи».
Фота: Алег Рашатняк / «Белсат»

Людзі патрабуюць ад прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага не прызнаваць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і асудзіць гвалт з боку нагнаных ўладаю сілавікоў супраць мірных дэманстрантаў.

Пікет пад амбасадаю Беларусі ў Кіеве 10 жніўня.
Фота: Алег Рашатняк / «Белсат»

Але пад час акцыі ў Кіеве не абышлося без сутыкненняў з паліцыяй. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі аднаго беларуса і чатыры ўкраінцы. Нібыта ў іх былі яйкі, якімі яны збіраліся закідаць пасольства.

Алег Рашатняк Belsat.eu

Стужка навінаў