Кіеў адзначае гадавіну Майдана


21 лістапада ва Украіне афіцыйна адзначаецца Дзень годнасці і свабоды. Менавіта ў гэты дзень пачаліся такія падзеі, як Аранжавая рэвалюцыя 2004 году і Рэвалюцыя годнасці ў 2013 годзе.

Згодна з указам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, 21 лістапада будзе адзначацца пятая гадавіна пачатку масавых акцый грамадзянскага пратэсту, якія адбыліся падчас Рэвалюцыі годнасці ў лістападзе 2013 – лютым 2014 года. Украінцы ўшануюць грамадзянскі подзвіг удзельнікаў Аранжавай рэвалюцыі і Рэвалюцыі годнасці.

У Кіеве пройдзе шэраг мерапрыемстваў з удзелам кіраўніцтва краіны, памінальны малебен, шэсце студэнтаў, адчыняцца выставы, а ва Украінскім доме адбудзецца канцэрт Шлях годнасці, шэраг акцыяў порйдзе і за межамі Украіны.

Hавiны
Украінская апазіцыя: «Гэта не пратэст. Гэта рэвалюцыя»
2013.12.01 13:29

СК, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў