Выкраданне і забойства на Магілёўшчыне 22-гадовага лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча апынулася ў цэнтры ўвагі беларускага грамадства. Людзі ў сацыяльных сетках абмяркоўваюць розныя версіі гэтых падзеяў, у тым ліку канспіралагічныя, а таксама абураюцца рэакцыяй на трагедыю з боку прадстаўнікоў дзяржавы.
Карыстальнікі сацыяльных сетак шакаваныя здарэннем, людзі выказваюць спачуванні сям’і загінулага.
Былі і тыя, хто ўспрыняў забойства на Магілёўшчыне больш стрымана.
Шмат хто пры гэтым абурыўся тым, што актывіст Сяргей Спарыш адгукнуўся на трагедыю саркастычным пастом. «Трагедыя стагоддзя. Забілі мусара. Ён мог спакойна рабаваць і душыць, душыць і рабаваць – да ранняй пенсіі», – напісаў ён.
Беларусы таксама спрабуюць разабрацца ў тым, што здарылася, зразумець чаму і як адбылося забойства. Некаторыя звяртаюць увагу на дзіўныя акалічнасці злачынства.
Некаторыя агучваюць канспіралагічныя версіі, намякаючы на расейскі след.
Шмат каго гэтая трагедыя прымусіла зноў задумацца пра неабходнасць рэальнай мяжы з Расеяй.
Незалежныя журналісты звяртаюць увагу на тое, што дзяржаўныя СМІ ставяцца да беспрэцэдэнтнага забойства міліцыянта як да другаснай тэмы. БелТА і «Советская Белоруссия» не вынеслі інфармацыю пра трагедыю ў топ навінаў, тэлеканал «Беларусь-1» сёння ў дзённых выпусках навінаў наагул нічога не паведаміў пра здарэнне.
Карыстальнікаў сацсетак здзівіла і рэакцыя Міністэрства ўнутраных справаў, якое зноў пачало спрачацца з брытанскай амбасадай ў Менску наконт вясёлкавага сцягу.
ІІ belsat.eu