КХП-БНФ зладзіць мітынг-рэквіем у Курапатах


На тэрыторыі народнага мемарыялу Курапаты 3 чэрвеня адбудзецца мітынг-рэквіем «Дзень памяці пра генацыд», прысвечаны ўгодкам адкрыцця праўды пра масавыя расстрэлы ў Курапатах у сталінскія часы.

Пра гэта распавёў на сваёй старонцы ў Facebook намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысцянскай партыі БНФ Сяргей Папкоў. пачатак акцыі прызначаны на 13:00.

Мітынг-рэквіем у Курапатах3 чэрвеня сёлета з 13-00 да 16-00 на тэрыторыі Народнага мэмарыялу Курапаты адбудзецца…

Opublikowany przez Siarheiego Papkou Wtorek, 29 maja 2018

Менавіта ў гэты дзень, 3 чэрвеня 1988 году, у газеце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога смерці».

Плануецца, што каля Крыжа Пакутаў разгарнуць выставу фотаматэрыялаў і дакументаў на стэндах, адбудуцца выступы. Потым удзельнікі акцыі пройдуць да ўзвышша ў цэнтры мэмарыялу: будуць прамаўляць выступоўцы, адбудзецца дэкламацыя вершаў, прысвечаных Курапатам, і твораў беларускіх паэтаў.

Менгарвыканкам даў дазвол на правядзенне мітынга-рэквіюма.

Нагадаем, 1 чэрвеня ў 50 метрах ад урочышча мусяць адкрыць рэстарацыю «Паедзем, паядзім». Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ўжо заявілі, што збіраюцца не дапусціць гэтага.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў