KGB + фрык-тэатр: на менскім закінутым заводзе зладзяць онлайн-перформанс. Толькі 18+


1 траўня ў межах «VELO_ve Music Fest» адбудзецца онлайн-перформанс эксперыментальнага тэатру T(E)=ART.

У пятніцу фрык-тэатр T(E)=ART пакажа перформанс пад музычныя сэты дыджэяў KGB, INDUSS, PASHA FB і IGOR SHEP. Перформанс «Робаты Тэслы» пройдзе ў фармаце онлайн.

«Эстэтыка сцімпанка, індустрыяльны пейзаж, электронная музыка, інтрыгуючы сюжэт з фантастычнай рэальнасці пагрузіць гледача ў онлайн-тэатр рэтра-футурызму», – абяцаюць арганізатары падзеі.

Перформанс будзе транслявацца з тэрыторыі закінутага заводу ў цэнтры Менску. Аднак арганізатары «VELO_ve Music Fest» вырашылі пакінуць у таямніцы дакладныя каардынаты месца, дзе адбудзецца гэтая музычна-тэатральная падзея.

Трансляцыя пачнецца а 18:00. Паглядзець яе можна ТУТ.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў