Толькі ў 25 % аптэк Беларусі ў продажы ёсць медычныя маскі


На паседжанні калегіі Камітэту дзяржаўнага кантролю былі агучаны вынікі маніторынгу наяўнасці ў аптэках краіны сродкаў індывідуальнай абароны (маскі, рэспіратары), антысептыкаў і некаторых лекаў (парацэтамол). Пра гэта паведамляе сайт КДК.

На паседжанні калегіі КДК, куды былі запрошаны прадстаўнікі арганізацыяў, адказных за выпуск медычных сродкаў абароны, Леанід Анфімаў агучыў вынікі праведзенага 6 красавіка маніторынгу наяўнасці ў аптэках краіны масак, антысептыкаў і лекаў. Была вывучана сітуацыя ў 130 аптэк па ўсёй Беларусі. Медычныя маскі (рэспіратары) меліся толькі ў 33 аптэках (25%), антысептыкі на спіртавой аснове – у 35 (27%), парацэтамол – у 15 (11%).

Hавiны
Як сшыць маску самастойна? Простая GIF-інструкцыя
2020.04.04 07:00

Таксама КДК зафіксаваў выпадкі продажу па завышаных цэнах прадукцыі, якая карыстаецца павышаным попытам ва ўмовах распаўсюду каронавіруснай інфекцыі.

Напрыклад, у менскай аптэцы па цане 24,96 рубля прадаваўся беларускі дэзынфэкцыйны сродак для апрацоўкі рук, які аптэка набыла праз ланцужок з трох нядобрасумленных пасярэднікаў, адзначаюць у КДК. У выніку кошт сродкі ў параўнанні з цаной завода-вытворцы павялічылася больш чым у 3 разы. У Бабруйску ў продажы быў антысептычны гель для рук коштам 22,97 рубля за флакон – амаль у 4 разы даражэй, чым яго купіў менскі пасярэднік у мясцовага завода-вытворцы.

Hавiны
КДК абяцае караць крымінальнымі справамі за «вольніцу з цэнамі»
2020.04.07 19:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў