КДБ заявіў, што скончыў расследаванне справы «Белгазпрамбанку»


Віктар Бабарыка.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Следчае ўпраўленне КДБ скончыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да топ-менеджараў ААТ «Белгазпрамбанк».

Як паведамілі ў ведамстве, былому старшыні праўлення банку і экс-прэтэндэнту ў прэзідэнты Беларусі Віктару Бабарыка выставілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК – атрыманне хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры ды «адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.

Намеснікам старшыні праўлення банка Сяргею Шабанаву, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былым першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойку і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралёту выставілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 КК.

Заснавальніку ТАА «Актыўлізінг» Віктару Кабяку выставілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 2 арт.431 КК (дача хабару ў буйным памеры).

«Усе фігуранты цалкам прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах, за выключэннем В.Бабарыкі», – заявілі ў КДБ.

Hавiны
На Br 1 млрд зменшыліся актывы. Ермакова распавяла пра будучыню «Белгазпрамбанку»
2020.11.24 14:44
  • Крымінальныя справы ў дачыненні да Віктара Бабарыкі ды іншых прадстаўнікоў «Белгазпраманку» пачалі пасля таго, як Бабарыка заявіў, што мае намер вылучацца ў прэзідэнты. Дагэтуль ён 20 гадоў кіраваў банкам.
  • Больш за 20 чалавек, уключаючы самога прэтэндэнта, праходзяць паводле крымінальнай справы. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад платы падаткаў, ашуканстве, дачы і атрыманні хабару. Шмат хто з іх, у тым ліку Віктар Бабарыка, прызнаныя палітвязнямі.
  • Ад 15 чэрвеня Нацбанк увёў у «Белгазпрамбанку» уласную адміністрацыю. Зараз на чале аднаго з найбуйнейшых прыватных банкаў краіны стаіць Надзея Ермакова.
  • Акцыянеры «Белгазпрамбанку» лічаць, што адміністрацыю банку змянілі незаконна.
  • Актывы банку зменшыліся прыблізна на Br 1 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў