КДБ завяршыў расследаванне справы былога начальніка службы бяспекі Лукашэнкі

Абноўлена

Следчае ўпраўленне КДБ закончыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы аб шматлікіх фактах атрымання і давання хабару пры пастаўках у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння.

Абвінавачванні паводле артыкулаў 430 і 431 КК выстаўленыя 16 падазраваным. Сярод іх – намеснік дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Беларусі Андрэй Уцюрын, якому інкрымінуюць атрыманне не менш за $ 190 000 хабару і падбухторванне да дачы хабару.

СМІ: Уцюрына арыштавалі за тое, што ён «зліваў» інфармацыю ФСБ

Раней Уцюрын быў кіраўніком упраўлення асабістай аховы Службы бяспекі прэзідэнта. Пазней ён узначаліў гэтую структуру. Пасаду намесніка кіраўніка Савету бяспекі займаў з кастрычніка 2014 года. Уцюрын быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III і II ступеняў, ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.

Агулам у межах крымінальнай справы толькі ў хабарнікаў канфіскавана больш за $ 1 650 000, € 62 000, больш за 1 кг золата.

Лукашэнка афіцыйна звольніў Уцюрына «за правіны, што дыскрэдытуюць званне вайскоўца»

Хто яшчэ праходзіць па справе?

Таксама абвінавачанымі з’яўляюцца старшыня праўлення Беларускага міжбанкавага разліковага цэнтру Фелікс Каспяровіч, якога вінавацяць у атрыманні разам з намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення інфармацыйных тэхналогіяў Нацыянальнага банку Андрэем Падгорным $ 868 750.

Лукашэнка распавёў, калі пачаў падазраваць Уцюрына

Начальнік Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогіяў Нацбанку Ігар Кудасаў абвінавачаны ў атрыманні хабараў на $ 30 000.

Дырэктар Інфармацыйна-вылічальнага цэнтру Міністэрства фінансаў Юрый Зданевіч падазраецца ў атрыманні $ 82 500 хабараў, начальнік упраўлення інфармацыйнай бяспекі Дэпартаменту бяспекі Беларусбанку Аляксей Мілаванаў – $ 27 000, генеральны дырэктар Белтэлекаму Сяргей Сівадзедаў – $ 470 000 і € 15 000, выканаўчы дырэктар «Банку БелВЭБ» Юрый Панамароў – $ 13 000 і маёмаснай выгады на £ 1 000.

Вакульчык пра справу экс-намесніка кіраўніка Савета бяспекі Уцюрына

У дачы хабараў падазраюць фактычнага кіраўніка ТАА «Мабільны сэрвіс» Уладзіміра Жыліна (не менш як $ 900 250), саўладальніка і аднаго з фактычных кіраўнікоў ТАА «Салідэкс ПІ» і ТАА «Салідэкс» Сяргея Пакрышку ($ 195 000), прадстаўніка «АМТ-Груп Інтэрнэшнл« Міхаіла Прыгару ($ 285 000), прадстаўніка «Мабільнага сэрвісу» Аляксандра Броўку ($ 13 000 і маёмаснай выгады на £ 1 000), дырэктара «ТТ-Сувязькам» Уладзіміра Томчанку ($ 9000).

Амбасада Расеі: за хабар у Беларусі затрыманыя трое расейцаў

Таксама ў межах справы праходзяць трое замежнікаў – грамадзянін Латвіі, саўладальнік СТАА «ДПА» Сяргей Шаркоў, якога падазраюць у дачы хабараў не менш як на $ 53 000, і грамадзяне Расеі, прадстаўнікі кампаніяў «Смартлабс» і «УГМК-Тэлекам» Віталь Гарбачоў і Уладзімір Казанцаў, якіх вінавацяць у дачы хабараў у суме не менш $ 190 000.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары