КДБ затрымаў памочніка Лукашэнкі за хабар у 200 тысяч USD


Камітэт дзяржбяспекі Беларусі паведамляе, што пры атрыманні хабару ў памеры 200 000 долараў затрыманы памочнік Аляксандр Лукашэнка – інспектар па Гарадзенскай вобласці Сяргей Раўнейка.

«У поле зроку аператыўных падраздзяленняў С.Раўнейка трапіў больш за год таму ў сувязі з інфармацыяй пра неаднаразовыя факты атрымання хабараў ад розных асобащ за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. З санкцыі кіраўніка дзяржавы праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па дакументаванні супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы. Пры атрыманні чарговага хабару ён затрыманы з грашыма ў руках», – паведамляе прэс-служба КДБ.

У дачыненні да Раўнейка Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 430 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.

Падазраваны змешчаны ў СІЗА КДБ Рэспублікі Беларусь і дае прызнальныя паказанні, адзначаюць у КДБ.

Сяргей Раўнейка раней займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галінаў матэрыяльнай вытворчасці КДК РБ. Таксама чыноўнік узначальваў Гарадзенскага абласнога аддзялення ГА «Беларуская федэрацыя бокса».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў