КДБ затрымаў кіраўніка спажыўкааперацыі Магілёўскай вобласці, – СМІ


Затрыманы старшыня праўлення Магілёўскага абласнога спажывецкага саюзу Сяргей Шуркала. Як паведамілі крыніцы TUT.BY, яго падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысваенні маёмасці.

Паводле словаў крыніцы, Шуркала быў затрыманы на гэтым тыдні. На працы яго няма ўжо некалькі дзён, а выконваючым абавязкі прызначаны ягоны намеснік. Справу вядзе КДБ, сцвярджаюць крыніцы.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт ні ад КДБ, ні ад іншых сілавых структураў пакуль няма.

Магілёўскі абласны спажыўсаюз каардынуе працу раённых райпо – прадуктовых крамаў, якія знаходзяцца ў маленькіх гарадах і ў вёсках. Ён уваходзіць у Белкаапсаюз – буйны дзяржаўны аператар гандлю, чыя сетка налічвае звыш васьмі тысяч гандлёвых аб’ектаў і 700 аўтакрамаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў