КДБ затрымаў экс-уладальніка клубу «Дазары»


Менскі бізнесовец Алег Пяткевіч, экс-уладальнік начнога клубу «Дазары» і рэстарана «Галерэя», затрыманы ў Менску супрацоўнікамі КДБ па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 431 – «дача хабару».

Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на ананімныя крыніцы.

«Пяткевіч затрыманы 19 снежня за спробу дачы хабару чыноўніку аднаго з абласных выканкамаў», – распавёў суразмоўца.

Іншая крыніца адзначыў, што грошай пры бізнесоўцы не было, гаворка ідзе аб падбухторванні.

КДБ сітуацыю пакуль не пракаментаваў.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў