КДБ: Юрый Чыж прызнаў віну і кампенсаваў шкоду


Камітэт дзяржаўнай бяспекі пацвердзіў інфармацыю пра тое, што бізнесоўцу Юрыю Чыжу змянілі меру стрымання.

У КДБ адзначылі, што ў дзяржаве існуе адзіны падыход да расследавання фінансавых злачынстваў незалежна ад асобы чалавека. Калі абвінавачаны віну прызнаў і кампенсаваў шкоду, то адпадае неабходнасць яго далейшага ўтрымання пад вартай.

«Усе рашэнні па гэтай крымінальнай справе прынятыя ў строгай адпаведнасці з ч.1 арт. 88 (вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з добраахвотнай кампенсацыяй нанесенай шкоды, выплатай прыбытку, атрыманага злачынным шляхам) Крымінальнага кодэксу Беларусі», – паведаміў TUT.BY кіраўнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Учора стала вядома, што адзін з самых багатых людзей у краіне Юрый Чыж выйшаў з СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіўся з сёлетняга сакавіка. Бізнесоўца выпусцілі 14 верасня пад падпіску пра нявыезд.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Юрыю Чыжу выстаўленыя абвінавачанні і бізнесовец гатовы кампенсаваць страты, якія складаюць «12 ці 13 мільёнаў долараў».

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў