КДБ выставіў афіцыяльнае абвінавачванне Паўлу Шаройку


Дзмітрый Пабяржын пацвердзіў БелаПАН, што ўкраінскаму журналісту выставілі абвінавачванне ў шпіянажы.

Карэспандэнта «Украінскага Радыё» Паўла Шаройку затрымалі 25 кастрычніка ў Менску. Паводле КДБ, ён стварыў у Беларусі «агентурную сетку з грамадзянаў Беларусі, якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданні па зборы звестак выведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы». Працу Шаройкі ў Беларусі, паводле заявы КДБ, каардынаваў супрацоўнік ГУР МА Украіны Ігар Скварцоў, які «дзейнічаў пад прыкрыццем саветніка амбасады Украіны ў Беларусі».

Чытайце таксама:

Ігар Скварцоў быў абвешчаны персонай нон грата. У адказ Украіна выслала першага сакратара амбасады Беларусі. Менск гэты крок расцаніў як «несяброўскі».

Акрамя Шаройкі, затрымалі грамадзяніна Беларусі – яму інкрымінуюць «дзяржаўную здраду».

Афіцыйны Кіеў адмаўляе датычнасць Скварцова і Шаройкі да выведвальнай дзейнасці і лічыць абвінавачванні безпадстаўнымі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў