КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў спіс тэрарыстаў

Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч трапілі ў лік асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Заснавальнік тэлеграм-каналу NEXTA Сцяпан Пуціла і былы намеснік рэдактара каналу Раман Пратасевіч трапілі ў «Пералік арганізацыяў і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». На сёння яны ў ім апошнія – пад нумарамі 725 і 726.

Пры гэтым у спіс іх унеслі не паводле тэрарырыстычнага артыкулу, а за «масавыя беспарадкі».

«Так, гэта не жарт. КДБ Беларусі ўнёс мяне ў спіс тэрарыстаў. Цяпер маё прозвішча стаіць у адным спісе з хлопцамі з ІДІЛ», – пракаментаваў у Twitter сваё ўключэнне ў спіс Раман Пратасевіч.

Ён падкрэсліў, што «за ўвесь час існавання рэжыму яшчэ ніводны праціўнік Лукашэнкі не ўдастойваўся такога прызнання».

Менск патрабуе выдаць Пуцілу і Пратасевіча. Апошні ўжо адказаў МЗС

  • Сцяпан Пуціла – стваральнік самага папулярнага беларускага тг-каналу NEXTA, а Раман Пратасевіч да нядаўняга часу быў яго рэдактарам. Абодва абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.
  • 15 жніўня на Сцяпана Пуцілу заводзяць крымінальную справу. Яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых закалотаў і навучанні людзей для ўдзелу ў іх.
  • 20 кастрычніка Лагатып і публікацыі Telegram-каналу NEXTA і NEXTA-Live прызнаюцца экстрэмісцкімі.
  • 5 лістапада ўпраўленне СК па Менску вынесла пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных Пуцілы і Пратасевіча па арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу.
  • У дачыненні да Пуцілы і Пратасевіча таксама распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 130 КК («узбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці»).

МГ belsat.eu

Hавiны