Актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што крымінальная справа ў дачыненні да яго была спыненая.
«Таксама атрымаў такую паперку, наколькі я ведаю – атрымалі ўсе вызваленыя маладафронтаўцы», – напісаў ён на сваёй старонцы.
Учора стала вядома, што крымінальныя справы спынены ў дачыненні да Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага.
Раман Васільеў быў затрыманы па «справе патрыётаў» 23 сакавіка. 1 красавіка актывіста вызвалілі з СІЗА-1.
Усяго, паводле праваабаронцаў, цяпер пад вартай знаходзяцца 14 фігурантаў справы «Белага легіёну».
ІІ, belsat.eu