КДБ сарваў атрыманне найбуйнейшага ў гісторыі Беларусі хабару памерам у 5 млн. USD, – Лукашэнка


На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што карупцыю ў Беларусі ўдалося «утаймаваць».

«У апошнія гады агульнымі намаганнямі кампетэнтных службаў карупцыю атрымалася ўтаймаваць. І гэта прызнаюць усё ў свеце. Аднак аб ліквідацыі негатыўных з’яў яшчэ гаварыць не прыходзіцца, – адзначыў Лукашэнка. – Хабарніцтва, крадзяжы, ценявая камерцыя і іншыя парушэнні закона падобнага кшталту па-ранейшаму ўяўляюць сабой велізарную небяспеку для краіны. Найважнейшую ролю ў супрацьстаянні гэтаму злу іграюць органы дзяржбяспекі».

Паводле яго слоў, «гэтую ролю яны выконваюць значна эфектыўней за іншых».

Лукашэнка расказаў, што падчас адной з аперацыяў КДБ удалося «спыніць атрыманне найбуйнейшай у гісторыі краіны сумы хабараў на $ 5 млн». «Прычым грошы былі арыштаваныя і вернутыя ў бюджэт», – цытуе яго прэс-служба. Праўда, пра якую справу ідзе гаворка і хто павінен быў стаць атрымальнікам хабару – не ўдакладняецца.

«Зладзіўшы рашучыя дзеянні супраць эканамічных злачынстваў, супрацоўнікі КДБ заўсёды кіруюцца непарушным прынцыпам: шкода дзяржаве павінна быць пакрытая. Дзякуючы іх працы толькі за апошнія тры гады ў бюджэт пералічаныя Br250 млн, – сказаў Лукашэнка. – Дасягнуты канкрэтныя вынікі па пытаннях харчовай бяспекі, энергетыкі, машынабудавання і шэрагу іншых галін».

Лукашэнка падкрэсліў, што важная задача органаў дзяржбяспекі тычацца эканамічнага сектара.

«Усе навуковыя сакрэты, найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, стратэгічныя абʼекты, такія як атамная станцыя, хімічныя прадпрыемствы краіны, павінны стаць прадметам пільнай увагі органаў дзяржбяспекі», – адзначыў ён.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў