КДБ распавёў пра «справу браканьераў» – праз яе Лукашэнка пагражаў чыноўнікам


Камітэт дзяржбяспекі паведаміў пра арышты ў межах «браканьерскай справы» праз якую Аляксандр Лукашэнка падчас звароту да Нацыянальным сходу пагражаў чыноўнікам пазасудовымі расправамі.

Як паведамляе прэс-служба КДБ, у Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету функцыянавала шматузроўневая сістэма атрымання хабару ад браканьераў.

«Па сутнасці справы, функцыянавала шматузроўневая сістэма атрымання ўзнагароджанняў у выглядзе здабытых браканьерскім спосабам аб’ектаў жывёльнага свету. Асобам, што ўдзельнічалі ў браканьерскай дзейнасці, супрацоўнікамі інспекцыі аказвалася заступніцтва, перадавалася інфармацыя аб планаваных рэйдавых мерапрыемствах, паведамленнях грамадзянаў аб фактах парушэння браканьерамі прыродаахоўнага заканадаўства, ім вярталіся канфіскаваныя браканьерскія прылады лоўлі (сеткі, пасткі і да т.п.)», – цытуе прадстаўнікоў КДБ БелТА.

Чэкісты затрымалі начальніка Віцебскай абласной інспекцыі Лемешава, начальніка Мазырскай міжраённай інспекцыі Логімахава і яго намесніка Красюка. Таксама ў справе фігуруюць 6 кіраўнікоў міжраённых інспекцыяў Віцебскай вобласці, начальнікі Нясвіжскай і Маладзечанскай міжрайінспекцыі, 4 кіраўніка падраздзяленняў цэнтральнага апарата.

«Начальнік Віцебскай абласной інспекцыі Лемешаў рэгулярна атрымліваў ад браканьераў значныя абʼёмы незаконна здабытай рыбы, частку якой перадаваў кіраўніку Дзяржаўнай інспекцыі Сяргею Новікаву. Па ўказанні апошняга начальнік Віцебскай абласной інспекцыі прымаў меры па недапушчэнні прыцягнення да адказнасці асобных парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства», – распавялі ў КДБ.

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распачатыя крымінальныя справы па арт.430 КК (атрыманне хабару) у дачыненні да начальніка Лемешева, Логімахава і Красюка. Усе яны цяпер знаходзяцца ў СІЗА.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргея Новікава і яго намесніка Аляксандра Дуньковіча – «за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі».

Нагадаем, Лукашэнка падчас звароту да народу і Нацыянальнага сходу 24 красавіка закрануў тэму карупцыі ў сферы аховы жывёльнага і расліннага свету. «Абнаглелі да такой ступені, што браканьеры – рыбаловы і паляўнічыя – там ужо зʼявіліся, як гэта было раней», – адзначыў ён.

Лукашэнка ў сувязі з прыгразіў чыноўнікам вяртаннем да практыкі пазасудовых забойстваў:

«Вы што, з глузду з’ехалі? Ці мне прымаць жорсткія меры, як у першыя гады майго прэзідэнцкага жыцця, калі забівалі людзей на трасе Масква-Берлін: калі я пасылаў жменьку надзейных людзей з аўтаматамі, якія перастралялі там палову і навялі парадак на працягу месяца».

Лукашенко угрожает убийством

Тот момент, когда твой президент чокнутый псих ? #agl24

Opublikowany przez Мая Краіна Беларусь Wtorek, 24 kwietnia 2018

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў