КДБ прадэманстраваў, як дырэктары цукровых прадпрыемстваў бралі грошы


У эфіры «Беларусь 1» пасля выступаў Аляксандра Лукашэнкі, паказалі расследаванне «Цукровая мафія». У праграме прадэманстравалі здымкі схаванай камерай, а каментаваў Канстанцін Бычак, начальнік аддзелу следчага ўпраўлення КДБ.

З праграмы вынікае, што дырэктары цукровых прадпрыемстваў: Міхаіл Крыштаповіч (Гарадзейскі камбінат), Віктар Міронаў (Жабінкаўскі цукровы завод), Мікалай Пруднік (Слуцкі камбінат), Дзмітрый Ягораў (Скідзельскі завод), знаходзяцца за кратамі.

Паводле сюжэту «Беларусь 1», заводы адгружалі цукар на экспарт «Беларускай цукровай кампаніі». Але пазней праз пасярэднікаў гэты ж цукар перапрадавалі даражэй на сваім жа рынку.

«Штогод сумы хабараў вылічаліся сотнямі тысяч долараў», – распавядаў Канстанцін Бычак.

Хабары перадавалі раз у тры тыдні, а ў схеме фігуруе і былы начальнік 2-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Уладзімір Ціхіня.

«На жаль, але легендарны змагар з бандытызмам і карупцыяй у 90-х і нулявых згаджаецца за ўзнагароджанне страхаваць цукровыя мафію і яе схему», – адзначаецца ў праграме.

Паводле звестак КДБ, Уладзімір Ціхіня паведамляў дырэктарам заводаў пра расследаванні супраць іх з боку праваахоўнікаў, даваў парады па канспірацыі, гарантаваў ім спыненне праверачных мерапрыемстваў. За гэта супрацоўнік МУС атрымліваў грошы.

СК belsat.eu

Стужка навінаў