КДБ перадаў справу «Белгазпрамбанку» ў Генпракуратуру


Следчае ўпраўленне КДБ перадало ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд крымінальную справу супраць топ-менеджараў ААТ «Белгазпрамбанк», паведамляе прэсавая служба КДБ.

КДБ паведамляе, што расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні топ-менеджараў ААТ «Белгазпрамбанк» завершанае. Справу ўжо перадалі ў Генпракуратуру, якая перанакіруе матэрыялы для разгляду ў суд. Дата суда пакуль не агучваецца.

«Хадайніцтваў аб спыненні крымінальнага пераследу паводле прадугледжаных Крымінальным кодэксам падставаў, а таксама аб правядзенні дадатковых следчых дзеянняў ніхто з абвінавачаных, за выключэннем Бабарыкі, не заявіў», – агучвае КДБ.

Сем абвінавачаных, у тым ліку Віктар Бабарыка, застаюцца пад вартай, адзін – пад хатнім арыштам.

Віктара Бабарыку затрымалі разам з сынам Эдуардам 18 чэрвеня. Супраць былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» выставілі абвінавачанні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмыванні») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры.

СК belsat.eu

Стужка навінаў