КДБ: кіраўніцтва «МТЗ», «МАЗ», «БелАЗ» і «Гомсельмаш» набрала хабару на $ 200 000


Паводле прэс-службы Камітэту дзяржаўнай бяспекі, прадстаўнікі кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў атрымлівалі гэтак званыя «адкаты» за дапамогу ў заключэнні кантрактаў з камерцыйнымі структурамі, якія прадавалі камплектуючыя з элементамі браку.

КДБ сцвярджае, што топ-менеджары атрымалі ў выглядзе забару каля $ 200 000. Чатырох падазраваных затрымалі з палічным. Узбуджаная крымінальная справа.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў