КДБ і іншыя сілавікі правядуць вучэнні ў аэрапорце «Менск»


5 ліпеня на тэрыторыі нацыянальнага аэрапорту «Менску» пройдуць вучэнні, у якіх возьмуць удзел падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржапамежкамітэту, МНС і іншых структураў.

Паведамленне пра гэта сёння ўвечары з’явілася на сайце Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

На старонцы спецслужбы адзначаецца, што мэта вучэнняў – адпрацаваць рэакцыю на ўмяшанне ў дзейнасць грамадзянскай авіяцыі ў перыяд II Еўрапейскіх гульняў.

Еўрапейскія гульні адбудуцца ў Беларусі ў 2019 годзе.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў