КДБ арыштаваў Юрыя Чыжа


«Гэта было класічнае «маскі-шоу», – паведаміў імаверны відавочца затрымання кіраўніцтва «Трайплу».

Аднаго з самых уплывовых бізнесоўцаў краіны з атачэння Лукашэнкі затрымалі праваахоўнікі, паведамляе tut.by. Гэтую інфармацыю партал атрымаў ад аднаго з чытачоў. Яе праўдзівасць пацвердзілі некалькі крыніцаў з атачэння Юрыя Чыжа. «У «Трайпл» было класічнае «маскі-шоу». КДБ затрымала кіраўнікоў кампаніі», – напісаў чытач.

«Вы разумееце, што без дазволу кіраўніка дзяржавы нічога не адбылося б. Але ён (Юрый Чыж) ужо некалькі месяцаў быў у няміласці. Таму нельга сказаць, што затрымалі сябра каманды прэзідэнта», – зазначае крыніца з атачэння Чыжа.

Чорная паласа Юрыя Чыжа пачалася пасля затрымання ягонага партнёра Уладзіміра Япрынцава. Паміж бізнесоўцамі адбыўся канфлікт. Нехта меркаваў, што Чыж мусіў дапамагчы свайму паплечніку, іншыя лічылі, што Чыж слушна адасобіўся ад Япрынцава.

Глядзіце таксама >>> ІП знішчаюць на карысць алігархаў Лукашэнкі?

«На грошы трапіў сын Япрынцава, Валодзя, калі хацеў выратаваць сітуацыю. Але ў выніку сам трапіў за краты па наводцы Юры», – кажа крыніца.

«А пры чым тут сяброўства? Як гаворыцца, нічога асабістага – толькі бізнес. Япрынцаў наламаў дроў – гэта іхныя справы», – мяркуе чалавек з атачэння Чыжа.

Крыніцы tut.by сцвярджаюць, што Чыж і ягоны партнёр карысталіся заступніцтвам на самым версе. «Асноўныя падазрэнні – ашуканскія схемы для вываду капіталу за мяжу», – кажа суразмоўца.

Чытайце таксама >>> «Гэта смяротнікі»: некаторыя берасцейскія прадпрымальнікі вярнуліся на працу

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў