Казка пра «чырвоную корачку»

Сябрава сяброўка нядаўна распавяла цікавую байку пра мінулыя парламенцкія выбары, на якіх яна была назіральніцай ад афіцыйных прафсаюзаў. Гісторыя не столькі пра выбары, колькі пра загадкавых людзей з «чырвонымі корачкамі», што кіруюць краінай.

У дзень галасавання зайшоў у фае навучальнай установы чалавек. Прыстойна апрануты, гладка выгалены, не надта высокі, не дужа нізкі, з начышчанымі чорнымі чаравікамі… Ну, вы зразумелі. У першую чаргу чалавек звярнуўся чамусьці да вахцёршы ды паказаў ёй «чырвоную корачку». Пачаў нешта выпытваць. Бабуля не зразумела, з кім мае справу. Тады чалавек запатрабаваў дырэктара.

Hавiны
«Гэта не Ярмошына». Палітолаг патлумачыў, чаму сістэма фальсіфікацыяў такая паспяховая
2019.11.17 20:17

Спецаперацыя «Буфет»

Дырэктар выйшаў, усё зразумеў і павёў «чырвонакорачніка» да сябе ў кабінет. Пагутарылі яны пэўны час ды разышліся. Ясная справа, чалавек з «корачкай» не галасаваць прыйшоў. Навошта яму? А вось на ўчастку пачалі адбывацца загадкавыя рэчы.

Адзіным незалежным назіральнікам апынуўся старэнькі дзядуля з БНФ. Пад нейкім сосам цётачкі-педагогі ды маладыя назіральніцы ад прафсаюзаў выманілі яго ў буфет. Трэба ж і гарбаты выпіць, і беляш з’есці… Гэтым часам неймаверная колькасць «правільных» паперак белага колеру была ўкінутая ў празрыстую скрыню для галасавання.

Выбары «адбыліся». Галасы палічылі. Перамог той, хто трэба. Дзядуля з БНФ, пад’еўшы ў буфеце, пайшоў дадому з адчуваннем выкананага абавязку. Здаецца, у гісторыі няма анічога новага. Адно, што «укід» адбыўся не цёмнай ноччу, а сярод белага дня, пад мільгаючым святлом люмінесцэнтных лямпаў. Але падумаць ёсць над чым.

Абноўлена
Назіральніку надзелі кайданкі за патрабаванне пералічыць бюлетэні
2019.11.17 22:50

«Сябар», які не можа адмовіць

З таго, што я чуў, за кожным выбарчым участкам замацаваны свой супрацоўнік з «чырвонай корачкай». Які-небудзь дырэктар ці начальнік, які запрашае ўласніка «корачкі» да сябе ў кабінет – зусім не агент ці інфарматар структуры, якую той прадстаўляе. Усяго толькі «давераная асоба».

То бок дырэктар ці начальнік не падпісвае ніякіх папераў. Не атрымлівае кодавае імя ў справаздачах. Не мае таксама і адмысловых грашовых узнагародаў. Гэта, хутчэй, «сяброўскія» стасункі. З той розніцай, што адзін сябар іншаму нічога не павінен, а другі не можа адмовіць. Ні ў якім выпадку, ні ў якой сітуацыі. Падобным сяброўствам у нашай краіне павязаны ці не кожны начальнік, вышэйшы за загадчыка сталовай.

Аб’ектыў
Не выбары, а трагікамедыя: укіды, канцэрты, гарэлка
2019.11.17 21:29

Далёкі бог і «корачка», якая заўжды побач

Калі глянуць глыбей, то нават у СССР клуб уласнікаў «чырвоных корачак» не быў усёмагутным. Бо была партыя. Уласнікі «корачак» – яе «шчыт і меч», службовая структура, а не наадварот. У нашай краіне ўсё цікавей.

Няма аніякай партыі, аб’яднанне «Белая Русь» на КПСС не цягне. Ёсць вертыкаль чыноўнікаў, якую перыядычна «ператрахваюць», некага саджаюць за хабары, некага здымаюць. Ёсць суды. Ёсць армія. Ёсць МУС. Але да прадстаўніка кожнай з гэтых структураў можа прыйсці чалавек з «корачкай» і падказаць: каго арыштаваць, пасадзіць, на колькі і г.д.

Сам жа ўласнік «чырвонай корачкі» атрымліваецца нібы па-за законам, па той бок дабра і зла. Хто яму суддзя? Хто яго арыштуе? Хто пасадзіць? «Корачка» адчыняе ўсе дзверы. «Корачка» забяспечвае недатыкальнасць. «Корачка» дае змогу гаварыць ад імя міфічнага бога, якога дробны чыноўнік бачыць хіба на партрэце ў кабінеце ды ў тэлевізары. А ён, чалавек з «корачкай», вось тут, зусім побач!

Аб’ектыў
Лідзія Ярмошына не прызнае парушэнняў
2019.11.17 21:27

«Бярэм гэтых, а гэтых не чапаем…»

Апошнім часам, калі па сацыяльных сетках распляскаліся трывожныя размовы аб перспектывах нашай незалежнасці, у галаву прыходзяць зусім не радасныя думкі. А што, калі на ўмоўнай плошчы ва ўмоўным горадзе будзе стаяць два натоўпы. Адзін з бел-чырвона-белымі сцягамі, іншы – з трыкалорамі. Побач дзяжурыць разгубленая міліцыя. Да міліцыянтаў падыдзе чалавек з «корачкай» і ціхенька скажа: «Бярэм гэтых, а гэтых не чапаем…»

Хто яму запярэчыць? Хто задумаецца? А калі пасля той самы «чырвонакорачнік» пашыхтуе супрацоўнікаў МУС і загадае павязаць яшчэ пэўныя стужкі на рукаў? Калі загадае памяняць сцяг над аддзяленнем міліцыі, школай, судом. Спрацуе гадамі адточаная сістэма? Ці ўсё ж такі нехта будзе супраць?

Раней падавалася, што першая асоба ў дзяржаве так-сяк, але трымала баланс паміж рознымі ведамствамі, сілавікамі, вертыкаллю. Зараз, як мне падаецца, усё звялося выключна да дамінанты «чырвонай корачкі». Хто мае, той і правы. Ну і так, я б вельмі хацеў памыляцца…

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў