Казімеж Уяздоўскі: Санкцыі могуць вярнуцца


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/HzU8PM6UW7o”][vc_column_text]Памылковым і заўчасным лічыць частка беларускіх апазіцыйных палітыкаў нядаўняе зняцце еўрапейскіх санкцыяў у дачыненні да нашае краіны. А Еўропа робіць наступны крок. Беларусь наведала афіцыйная дэлегацыя Еўразвязу. Пра перспектывы еўрапейска-беларускіх адносінаў «Белсат» гутарыць з еўрадэпутатам, чальцом дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю Казімежам Уяздоўскім.

Чым выкліканы ўсплёск цікавасці еўрапейскага бізнесу да Беларусі?

Гэта спроба перамагчы крызіс у стасунках паміж Еўразвязам і Беларуссю. Калі існуе хаця б нейкі шанец на частковую незалежнасць Беларусі ды на пашырэнне прасторы свабоды, то, натуральна, Еўразвяз хоча скарыстацца з такога шанцу. Разумею, што візіт у Беларусь – гэта спроба выкарыстаць гэты шанец, але мы мусім рацыянальна ацэньваць гэты працэс, сачыць за намерамі ды рэальным стаўленнем Лукашэнкі, перадусім да правоў чалавека.

Паводле прэсавага сакратара МЗС Змітра Мірончыка, падчас сённяшняй сустрэчы разглядаліся перспектывы эканамічнай і фінансавай супрацы і ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўразвязам. Пра якую супрацу і ўзаемадзеянне ў практычным сэнсе вядзецца гаворка?

Гэта добрая перспектыва, якою трэба паспрабаваць скарыстацца, бо Беларусь хоча развіцця бізнесу, гаспадарчага развіцця, і няма іншага шляху, акрамя спробы пашырыць гаспадарчыя і гандлёвыя кантакты з Заходняй Еўропай. Эканамічныя кантакты могуць узмацніць беларускую гаспадарку і, маю надзею, пашыраць і палітычныя свабоды. Гэта адбывалася калісьці і з )іншымі краінамі, якія выходзілі з камуністычнае дыктатуры. Якія гаспадарчыя сектары гэта закране? Сёння цяжка прадбачыць, я ўспрымаю гэта хутчэй як адкрыццё дзвярэй, адкрыццё новых магчымасцяў. Але паўтаруся яшчэ раз: эканамічнае адкрыццё не можа адбывацца коштам грамадзянскіх правоў.

Ці звязаны прыезд еўрапейскіх чыноўнікаў з нядаўнім зняццем санкцыяў з Беларусі?

Вядома, гэта рызыка. Зняцце санкцыяў – гэта крэдыт даверу для Беларусі. Але Лукашэнка мусіць усведамляць, што калі працэс палітычных свабодаў не будзе мець развіцця, то санкцыі могуць вярнуцца. Успрымаю гэта як крэдыт з боку Еўразвязу, а не гарантыю, што ў будучыні ніколі не будзе санкцыяў. Паўтаруся яшчэ раз. Важна – грамадзянскія правы беларусаў, правы грамадзянскае супольнасці, таму гэты разварот з боку Еўразвязу не трэба ўспрымаць як гарантыі для спадара Лукашэнкі.

Ці не забылася Еўропа, што Беларусь застаецца дыктатурай? Ці гэта ўжо дробязь для Еўразвязу?

Гэта вельмі старая праблема, як спалучыць працэс палітычнага пацяплення з дэмакратызацыяй. Мы гэта неаднаразова праходзілі. Заўсёды паўстае пытанне, ці гэта не пастка, ці не адбудзецца пацяплення эканамічнага без паляпшэння дэмакратычнага? Але паўтаруся, успрымаю рашэнне Еўразвязу як спробу. Як акт добрае волі. Як праект. І калі гаварыць пра маю пазіцыю, пазіцыю ўсіх польскіх еўрадэпутатаў (думаю, я маю права гаварыць ад іхнага імя), мы зробім усё, каб эканамічны разварот быў таксама разваротам на карысць свабоды.

Ці ўсведамляе Еўропа, што частка прыбытку беларускіх фірмаў, якія супрацоўнічаюць з Еўропай, пойдзе на падтрыманне рэжыму?

Ізноў паўтаруся: заўсёды ёсць рызыка, што эканамічнае пацяпленне будзе спрыяць дыктатуры. Але Еўрапарламент мусіць гэты працэс кантраляваць. У Еўрапейскім парламенце больш чуйна ставяцца да свабоды, чым да разлікаў і эканамічных планаў. Таму запэўніваю вас, што мы будзем кантраляваць працэс і не дазволім такіх эканамічных зменаў, якія б акцэптавалі дыктатуру і адыход ад свабоды.

Размаўляў Алесь Сіліч; фота: Polska Wielki Projekt

Стужка навінаў