Казахстан рэанімуе Арал


Высахлы Арал – адна з прычынаў глабальнага пацяплення і праблема ўсёй планеты. Аднавіць возера Казахстану дапамагае Сусветны банк.

За апошнія 30 гадоў Арал зменшыўся да 10% ад сваіх ранейшых памераў. Гэта планетарная праблема: соль з азёрнага дна дасягае нават Антарктыды і мае ўплыў на раставанне вечных ільдоў.

Казахстан: адзін у полі

З праблемай высыхання Аральскага мора краіны Цэнтральнай Азіі пачалі змагацца 20 гадоў таму, калі быў створаны Міжнародны фонд выратавання Арала, да якога падключыліся міжнародныя інстытуты. Цягам гэтага часу на выратаванне возера было накіравана каля $ 10 млрд. Аднак краіны-удзельніцы МФВА па-рознаму распарадзіліся грашыма. Рэальныя намаганні па вырашэнні глабальнай экалагічнай праблемы пракладае толькі Казахстан.

Мора цяпер умоўна падзеленае на два сектары – Вялікі (Паўднёвы) і Малы (Паўночны). Першы знаходзіцца на тэрыторыі Узбекістана і сілкуецца вадой Амударʼі, другі – на тэрыторыі Казахстана і папаўняецца вадой Сырдарʼі. Апошняя працякае таксама праз тэрыторыю Узбекістану, Туркменістану і Таджыкістану, і яе воды актыўна выкарыстоўваюцца для сельскай гаспадаркі гэтых краін. Асноўная прычына абмялення Арала – менавіта земляробства.[/vc_column_text][vc_single_image image=”159637″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У сярэдзіне 90-х Казахстан збудаваў земляная дамбу – з тым, каб перашкаджаць адтоку вады на поўдзень, дзе яна дарма гублялася з-за выпарэння. Нягледзячы на тое што ў выніку катастрафічнага прарыву ў красавіку 1999 года дамба была разбураная, тая спроба даказала прынцыповую магчымасць падняць узровень вады і зменшыць яе салёнасць.

Да аральскага праекту далучыўся Сусветны банк, выдаткаваўшы $ 85 млн на будаўніцтва Кокаральскай плаціны даўжынёй 13 км і вышынёй 6 метраў, абсталяванай гідратэхнічнай засаўкай для рэгулявання пропуску вады з Паўночнай часткі мора ў Паўднёвую.

Гэта значыць, Казахстан фактычна ператварыў Паўночны Арал у замкнёнае возера, напаўняючы яго вадой з уласных крыніцаў. У выніку толькі за адзін год узровень вады ў Малым Арале падняўся з 40 да 42 метраў вышэй за ўзровень сусветнага акіяна. Плошча воднай паверхні павялічылася на 18 %, а салёнасць вады, пачаўшы прыкладна з 20 г/л, пастаянна зніжалася і сёння складае ўжо менш за 10 г/л (да абмялення салёнасць не перавышала 3 г/л). З вяртаннем вады пачало аднаўляцца і жыццё насельніцтва ў прылеглым рэгіёне. Аднавіўся рыбны промысел. Значна палепшылася і экалогія прылеглых раёнаў.

Ізноў бавоўнік

Разам з тым сцёкі вады Амударʼі ў Вялікі Арал працягваюць зніжацца. Сёння на арашэнне палёў ідзе 92% забору вады з ракі. Гэта значыць, да Паўднёвага Аралу вада практычна не даходзіць. І ён папаўняецца выключна невялікімі скідамі вады з казахстанскай часткі возера.

У адрозненне ад Казахстана, які працуе над укараненнем кропельнага арашэння і іншых водазберагальных тэхналогіяў у сельскай гаспадарцы, Узбекістан, Туркменістан ды Таджыкістан крокаў у гэтым кірунку не робяць.

Больш за тое, Узбекістан і Туркменістан працягваюць павялічваць абʼёмы с/г тэрыторыяў, якія займае вільгацелюбівы бавоўнік, што негатыўна адбіваецца на ўзроўні вады ў рацэ.

Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, выступаючы на сустрэчы дзяржаваў-заснавальнікаў МФВА, заявіў аб тым, што выратаваць Аральскае мора «наўрад ці практычна магчыма».

«Найважнейшая задача цяперашняга часу – скараціць пагібельнае ўздзеянне Аральскага крызісу на навакольнае асяроддзе і жыццядзейнасць мільёнаў людзей, якія жывуць у Прыаралле», – заявіў Карымаў.

Гэта значыць, прапанаваў лячыць не хваробу, а яе сімптомы.

У 2015 годзе ўрад Узбекістана заявіў пра выдзяленне 4,3 млрд долараў на бліжэйшыя чатыры гады для змякчэння наступстваў катастрофы Аральскага мора, а таксама аднаўлення і сацыяльна-эканамічнага развіцця ўзбекскай часткі Прыаралля.

Але казахстанская частка мора і сёння актыўна напаўняецца. Паводле экспертаў, пры захаванні бягучых абʼёмаў паступлення вады паўночная частка Аральскага мора можа цалкам аднавіцца цягам 10–15 гадоў. Адначасова з запаўненнем мора Казахстан вядзе працу па аднаўленні азёрных сістэмаў у нізоўях Сырдарʼі, што спрыяе і прытоку крынічных (грунтовых) водаў у мора.

Аднак для поўнай рэанімацыі Паўночнай часткі мора патрабуецца не толькі паступленне вады, але і пашырэнне Кокаральскай плаціны – для павелічэння акумулюючай ёмістасці Паўночнага Аральскага мора, а таксама каб не дапусціць росту страт абʼёмаў вады з-за сцёку ў яго Паўднёвую частку. Прыкладаць намаганні па аднаўленні якой Ташкент, Ашхабад і Душанбэ не маюць намеру.

Для рэалізацыі плану па аднаўленні Паўночнай часткі Аральскага мора – Малога Арала – Казахстан разлічвае на дапамогу сусветных фінансавых донараў.

ДД, паводле belapan.by

Стужка навінаў