Казахстан і Беларусь распачнуць перамовы пра пастаўкі нафты


Мінэнерга Казахстану ўжо на гэтым тыдні чакае беларускую дэлегацыю, з якой распачнуцца перамовы пра пастаўкі нафты, паведамляе inbusiness.kz.

Дэлегацыю «Белнафтахіму» у Нур-Султане чакаюць ужо на гэтым тыдні.

«Прапрацоўваецца пытанне падпісання пагаднення аб супрацы ў галіне нафты і нафтапрадуктаў. Пасля падпісання беларускі бок атрымае магчымасць набываць у нас нафту. Мы, як міністэрства, арганізоўваем сустрэчы па іх просьбе», – распавёў Міністр энергетыкі Казахстана Нурлан Нагаеў.

Ён дадаў, што маршрут паставак залежыць ад камерцыйнай прывабнасці.

Hавiны
Чацвёртая нафтавая. Як, калі і навошта Лукашэнка ваюе з Расеяй
2020.01.15 08:12

Беларусь абмяркоўвае пастаўкі нафты з Казахстанам ад летась. Менск цікавіць не толькі пастаўка нафты, але і пастаўка прадуктаў, магчымых для перапрацоўкі, – напрыклад, мазут.

Размовы вяліся пра набыццё ад 1 да 3,5 млн тон нафты і нафтапрадуктаў у год.

Калі цёмныя нафтапрадукты можна пастаўляць у Беларусь чыгункаю, то нафту больш выгадна транспартаваць праз трубу. 21 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея не дае згоды на пастаўкі нафты для Беларусі з Казахстана па нафтаправодзе «Дружба».

29 студзеня Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў урад на правядзенне перамоваў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічнай супрацы ў межах паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь.

З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябе пагадзілася толькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў