Казахская Астана афіцыйна стала Нур-Султанам


Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 23 сакавіка падпісаў указ аб перайменаванні сталіцы краіны Астаны ў горад Нур-Султан. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта Казахстану.

Як адзначаецца, указ уводзіцца ў дзеянне з дня яго першага афіцыйнага апублікавання.

Выбары, рэвалюцыі ды наперад нагамі: як сыходзяць кіраўнікі постсавецкіх краінаў

Нагадаем, што 19 сакавіка з пасады прэзідэнта Казахстану падаў у адстаўку Нурсултан Назарбаеў, які кіраваў краінай яшчэ з савецкіх часоў. Пры гэтым ён пакінуў за сабой кіраванне ўсімі найважнейшымі пытаннямі ўнутранай і вонкавай палітыкі. Новым прэзідэнтам стаў кіраўнік Сенату Касым-Жамарт Такаеў, якога на чале верхняй палаты парламенту змяніла дачка яго папярэдніка Дарыга Назарбаева.

На наступны дзень новы прэзідэнт Кахахстану прапанаваў перайменаваць у гонар свайго папярэдніка сталіцу краіны Астану. Падчас абмеркавання ад дэпутатаў паступіла толькі адна прапанова – ухваліць законапраект у першым чытанні. Дэпутаты прагаласавалі аднагалосна.

«Ты дзе жывеш? У дупе Нурсултана»: інтэрнэт каментуе перайменаванне сталіцы Казахстану

З небывалым імпэтам інтэрнэт кінуўся жартаваць пра рашэнне парламенту Казахстану аб перайменаванні Астаны. А ў самім горадзе паліцыя затрымала больш за дзясятак грамадзянаў, што спрабавалі выказаць перад будынкам гарадской адміністрацыі сваю нязгоду з перайменаваннем сталіцы Казахстану без рэферэндуму.

Астана была заснаваная ў 1830 годзе як Акмолінск. Гэтую назву горад насіў да 1961 года, калі быў перайменаваны ў Цалінаград. У 1992 годзе яму прысвоілі назву Акмала, а ў 1997-ым – Астана. Тады ж сюды была перанесеная сталіца Казахстану.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары