Кавалеўскі: «Палітыка Клінтан адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі»


Пасля панядзелкавых дэбатаў паміж Гілары Клінтан і Доналдам Трампам іхныя шанцы на перамогу засталіся прыкладна роўнымі. Хто з абодвух кандыдатаў на прэзідэнта ЗША больш выгодны для Беларусі, «Белсату» тлумачыць Валер Кавалеўскі з Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Дзяніс Дзюба: Калі параўнаць першы раўнд дэбатаў – чым ён адрозніваецца ад другога і трэцяга? І што, уласна кажучы, чакаць ад наступных?

Валер Кавалеўскі: Першы раўнд быў вельмі важным, а таксама вельмі нервовым і для саміх кандыдатаў, і для іх прыхільнікаў, бо было невядома, як ён пройдзе: кандыдаты – вельмі розныя па тэмпераменце, стылю і кваліфікацыях. Клінтан добра валодае фактурай, але Трамп вельмі ўдала выступае на такіх імпрэзах. Таму была інтрыга ў тым, як гэткія розныя фігуры з сабой сыйдуцца, як будуць узаемадзейнічаць, якая будзе дынаміка.

Аказалася, што падрыхтаванасць Клінтан сыграла вельмі важную ролю: Трамп быў скаваны, і не мог выступаць упэўнена з такім бязмежжам формаў і эпітэтаў, якія ён дазваляе сабе ўва звычайных умовах, ён не мог карыстацца сваймі метадамі. Было відавочна, што Клінтан яго пераўзыходзіць: тут пытанні і стылю, і манераў, і рэакцыі на рэмаркі апанента.

Клінтан ад самага пачатку пачала разгойдваць Трампа дробнымі, але трапнымі ўколамі, калі яна звартался да ягонай біяграфіі і да папярэдніх выказванняў – яна дэманстравала, што ў чалавека недастаткова кваліфікацыяў, недастаткова маральнага бэкграунду.

Наколькі катастрафічнай для Амерыкі будзе перамога Трампа?

Людзі, якія маральна рыхтуюцца да перамогі Трампа, кажуць, што ў Амерыцы ёсць сістэма балансаў, якая стрымлівае і ўраўнаважвае выканаўчую ўладу. Заканадаўчая ўлада не дазваляе прэзідэнту быць занадта ўплывовым. Але мы бачым, што Трамп таксама можа пераходзіць пэўныя межы ў сваіх рашэннях, падыходах і рыторыцы. Ён нават цяпер пераходзіць межы дзейных законаў. У прэзідэнта досыць прасторы, каб прымаць уласныя рашэнні нават насуперак Кангрэсу. Напрыклад, калі Кангрэс у адпачынку, прэзідэнт можа прымаць рашэнні без ухвалення заканадаўчага органа.

Я бачу значную пагрозу ў тым, што Трамп можа быць абраны: ЗША – эканамічны, палітычны і ваенны лідар у свеце, і падобныя змены ў канфігурацыі ўлады, змены ў падыходах да міжнародных праблемаў могуць мець сурʼёзныя наступствы для ўсяго свету.

А для саміх Штатаў? Ці можа здарыцца новая Вялікая дэпрэсія, калі, напрыклад, Трамп абмяжуе прыток у краіну мігрантаў?

Мяркую, гэта можа здарыцца, але сістэма, канешне, будзе супраціўляцца – Трампу будуць супрацьстаяць Кангрэс, грамадзянская супольнасць, палітычныя партыі.

У саміх рэспубліканцаў няма адзінства і згоды з тым, што гаворыць Трамп – яны проста хочуць, каб да ўлады прыйшоў рэспубліканец, які пераключыць павестку дня на больш кансерватыўныя тэмы. Яны зусім не згодныя з тым, што трэба будаваць муры або выдаляць з краіны ўсіх мусульманаў і нелегальных мігрантаў.

Ёсць і эканамічныя чыннікі: фондавыя рынкі маюць у Штатах вялікае значэнне, і як яны адрэагуюць на магчымае абранне Трампа, на ягоныя ідэі і рашэнні, якія ён будзе прасоўваць, – гэта складанае пытанне. Калі іх рэакцыя будзе адмоўнай, гэта можа паўплываць на рашучаць Трампа ў рэалізацыі сваіх ідэяў.

Хто з двух кандыдатаў больш бы адпавядаў на пасадзе прэзідэнта нашым нацыянальным інтарэсам?

Гілары Клінтан значна больш ведае Беларусь. Яна была ў Беларусі разам са сваім мужам, прэзідэнтам Білам Клінтанам, у 1994-м годзе. Яна мела дачыненне да беларускага пытання – і да заканадаўства, і да ініцыятываў, – калі яна была сенатарам, і пасля, калі яна была дзяржсакратаром Злучаных Штатаў. Яна нават уручала першую ўзнагароду за жаночую мужнасць Насце Палажанка ў 2011-м годзе. Яна разумее нашую сітуацыю і надае высокую ўвагу пытанням каштоўнасцяў – дэмакратызацыі, правоў чалавека, дэфіцыту якіх у Беларусі яна аддае сабе справу.

У адрозненні ад Клінтан, для Трампа гэта не тэма: ён не мае ніякага досведу ў міжнародных дачыненнях і не разумее фундаментальных прынцыпаў вядзення вонкавай палітыкі. Ён скептычна выказваецца пра ролю НАТО як гаранта стабільнасці ў Еўропе.

Вельмі важна тое, што ён дружалюбна ставіцца да дыктатарскіх рэжымаў, камплементарна выказваецца пра Уладзіміра Пуціна і скептычна – пра Украіну. Па невядомых прычынах ён адмовіўся сустракацца з Пятром Парашэнкам, калі той быў у ЗША на Генеральнай асамблеі ААН – гэта істотны сігнал. Ён ужо казаў пра тое, што будзе гатовы прызнаць расейскую анексію Крыму як законную. У атачэнні Трампа даволі шмат людзей, якія маюць наўпроставыя інтарэсы ў Расеі, і, як сцвярджаюць некаторыя медыі, могуць знаходзіцца пад пэўным расейскім уплывам.

Палітыка, якую збіраецца праводзіць Гілары Клінтан, больш адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Глядзіце матэрыял «Кандыдатка ад Беларусі»

[/vc_column_text][vc_column_text]Ці Трамп тэарэтычна мог бы пасябраваць з Лукашэнкам?

Тэарэтычна ўсё магчыма. Мяркую, што калі б Лукашэнка адкарэктаваў сваю ўнутраную і вонкавую палітыку, правёў пэўныя палітычныя рэформы, ён мог бы сустрэцца ўжо і з Оўбамам – не цяпер, калі тут засталіся лічаныя дні да заканчэння ягонага тэрміну, але тады, калі ён кіраваў Амерыкай. (Год таму Лукашэнка сустрэўся з Оўбамам, але для пратаколу: прыём у Оўбамы адбыўся 29 верасня і быў прысвечаны кіраўнікам дэлегацыяў на 70-й Генеральнай Асамблеі ААН. – Заўв. «Белсат».)[/vc_column_text][vc_single_image image=”369596″ img_size=”large”][vc_column_text]Калі б Лукашэнка правёў у краіне пераўтварэнні, былі б шанцы сустрэцца і з Гілары Клінтан. Як мы бачым, прэзідэнты амаль усіх постсавецкіх, нават аўтарытарных, краінаў, як Казахстан або Азербайджан, сустракаюцца з амерыканскімі прэзідэнтамі. Гэта адбываецца часта і рэгулярна, і ня ёсць чымсьці незвычайным. Гэта для нас – сенсацыя, а для іншых краінаў – норма.

Які ваш асабісты прагноз па выніках выбараў?

Пакуль цяжка сказаць – дынаміка складаная. Тое, што першыя дэбаты прайшлі на карысць Клінтан, дадае ёй станоўчай дынамікі. Трамп дапусціў некалькі сур’ёзных памылак – асабліва, калі сказаў, што тое, што ён можа пазбягаць аплаты федэральных падаткаў азначае, што ён вельмі разумны. Гэтыя памылкі цяпер актыўна выкарыстоўваюцца ў медыях, і ў прэзідэнцкай кампаніі Клінтан.

Тое, што ў першым раўндзе перамагла Клінтан, вельмі ёй дапаможа працягваць гэты наступ, і перамагаць на класе. Ёй неабавязкова зараз рызыкаваць у нейкіх момантах, а дастаткова трымацца таго класу, якім яна ўжо валодае.

Пра вынікі выбараў сказаць цяжка – кандыдаты робяць памылкі, могуць усплыць нейкія новыя факты і г. д. Расейскія хакеры хваліліся тым, што пакажуць новыя паперы, якія скампраметуюць Клінтан. То бок, магчыма ўсё. Абодва бакі не здаюцца, і намагаюцца падарваць аўтарытэт адзін аднаго, таму вельмі рана казаць, як пройдуць выбары. Да іх засталося шэсць тыдняў – цяпер будзе нашмат больш падзеяў, рытм будзе павялічвацца з кожным днём.

Размаўляў Дзяніс Дзюба

Дэйвід Маккўэйд: «Войска можа адмовіцца выконваць загады Трампа»

Размова Сяргея Пелясы з галоўным рэдактарам «Geopolitical information services» у выданні «ПраСвету».[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/GwDYsPi5f04?t=4m24s”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў