У сасісках з Гарадзенскага мясакамбінату знайшлі вірус Афрыканскай чумы свіней


На мяжы з Беларуссю расейскія ветэрынары выявілі каўбасу каўбасу з ДНК Афрыканскай чумы свіней. Вытворца мясных вырабаў – Гарадзенскі мясакамбінат. Харчы былі знішчаныя інспектарамі.

Агулам свіная каўбаса і сасіскі важылі каля паўтоны, харчы перавозіў жыхар Цвярской вобласці Расеі, паведамляе severinform.ru.

Вірус Афрыканскай чумы свіней не ўяўляе пагрозы для чалавека, але для жывёлы ён смяротна небяспечны.

Пра інцыдэнт на Гарадзенскім мясакамбінаце пакуль нічога не ведаюць, піша сайт 015.BY.

«Мы не ў ведам пра інцыдэнт, у нас няма дакументаў. Звычайна нам прыходзяць тэрміновыя справаздачы, але пакуль ніякай інфармацыі ад расейцаў і з дэпартаменту з Менску ў нас не было. Я першы раз чую пра гэта», – паведаміла галоўны ветэрынарны доктар Гарадзенскага мясакамбінату Ірына Лісоўская.

Аналагічная сітуацыя з мяснымі вырабамі гарадзенскага прадпрыемства мела месца і ў верасні сёлета. У выніку «Рассельгаснагляд» увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі гатовай прадукцыі з гарадзенскага заводу.

Hавiны
Чума свінняў зноў у Беларусі?
2018.04.10 17:17

СК, belsat.eu

Стужка навінаў