Кацярыну Пытлеву знялі з эфіру «БТ» за пост у сацсетках, дзе яна асудзіла рэпрэсіі


Вядоўца Кацярына Пытлева сыходзіць з ток-шоў «Дзень у вялікім горадзе» на «Беларусь-1» пасля таго, як кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі зняла яе з эфіраў.

24 чэрвеня папулярная тэле- і радыёвядоўца Кацярына Пытлева напісала ў сваім фэйсбуку пост, дзе асудзіла жорсткія затрыманні мірных грамадзянаў і журналістаў. «То, што цяпер адбываецца – гэта поўны гамон», – напісала Пытлева. Яна адзначыла, што 23 гады працавала на дзяржаўных каналах, але ёй ніколі не даводзілася ісці на здзелку з сумленнем, бо трымалася падалей ад палітыкі.

https://www.facebook.com/100000751861460/posts/3130754790292886/?d=n

Да адпачынку Кацярыне заставалася правесці яшчэ тры праграмы да канца сезону, аднак яе выклікалі да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі і паведамілі, што з эфіраў яна знятая.

«Пра тое, ці буду я працаваць у новым сезоне, пытанне было адкрытае. Мая начальніца вельмі хацела, каб я засталася, але кіраўніцтва зверху не ведала, што рабіць з гэтым. У эфір мяне пускаць не хацелі, але і пра звальненне наўпрост не сказалі. Улічваючы апошнія выказванні міністра інфармацыі было зразумела, што далей працаваць я не буду. Таму я вырашыла не чакаць і сышла сама з праекта», – сказала яна ў каментары belsat.eu

Паводле Кацярынs, кіраўніцтва назвала прычыну зняцця з эфіру – пост у сацсетках.

Раней працу на дзяржаўных тэлеканалах праз выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі згубілі Дзмітрый Кахно, Дзмітрый Врангель, Арцеміс Ахпаш, Антон Мартыненка, Меліціна Станюта.

Hавiны
«Гэта хаос і жудасць». Зоркі, дзяржаўныя журналісты, блогеры, спартоўцы падтрымліваюць пратэсты ў Беларусі
2020.06.21 17:45

KA belsat.eu

Стужка навінаў