За «Лукашэначку» Кацярыне Андрэевай ды Ірыне Арахоўскай прысудзілі штрафы


Ірына Арахоўская і Кацярына Андрэева

Журналістка і аператарка атрымалі 35 (857,5 рублёў) і 20 (490 рублёў) базавых велічыняў адпаведна за працу без акрэдытацыі. Справу разглядаў суддзя Іван Касцян у Цэнтральным судзе Менску.

Дзяўчын судзілі за апытанку на расейскія выбары. Менавіта тады адна з рэспандэнтак агаварылася і паведаміла журналістам, што на расейскіх выбарах галасавала «за Лукашэначку». Гэты выраз стаўся папулярным ў інтэрнэце, зрэшты, як і відэа апытання.

Сведка – маёр міліцыі Дзмітрый Шантыр. Кацярына Андрэева хадайнічала пра выклік сведкам прадстаўнікоў МЗС і Міністэрства інфармацыі, каб яны патлумачылі прычыны, чаму «Белсату» не даюць акрэдытацыю. Суддзя ў хадайніцтве адмовіў, патлумачыўшы гэта тым, што пытанне «больш глабальнае».

«Дзяржава сама стварае ўмовы для таго, каб закон аб СМІ не выконваўся. Фактычна, не даючы «Белсату» акрэдытацыю, журналістаў пазбаўляюць права на працу, якое гарантаванае Канстытуцыяй», – заявіла журналістка.

Працэс праходзіў на беларускай мове.

Будзе абноўлена

Глядзі таксама
Каментары