Рысяня выратаваць не ўдалося (адноўлена)


Параненую і знясіленую жывёлу ратавалі у Віцебскім заапарку. Нажаль, няўдала. 

Updt: Гісторыя, за якой сачылі ўсе неабыякавыя беларусы, на жаль, скончылася сумна. Параненую і знясіленую маладую рысь, якая прыйшла па дапамогу да людзей у Гарадоцкім раёне, не ўдалося выратаваць.

«Візуальны агляд паказаў пералом задняй лапкі, іншыя пашкоджанні ўсталяваць пакуль цяжка – рысь занадта слабая і абязводжаная», – кажа Ірына Арлова, дырэктарка Віцебскага заапарку.

Ветэрынарныя лекары спрабавалі выратаваць лясную котку.  Каб не траўмаваць больш знясіленую жывёліну, яе пакінулі дырэктарскім кабінеце.

Дырэктарка Віцебскага заапарку Ірына Арлова. Фота belta.by

Далей будзем дзейнічаць у залежнасці ад стану драпежніка, – дадае Ірына Арлова.

Ветлекары ратуюць лясную драпежніцу. Фота belta.by

Самцы рысі каля 8 месяцаў. У Віцебскі заапарк яе прывезлі работнікі Гарадоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Параненае і знясіленае кацяня знайшла раніцай жыхарка вёскі Верамееўка ў двары сваёй хаты. Жывёла з цяжкасцю перасоўвалася і жаласна мяўкала.

belsat.eu пісаў пра тое, што ў Гарадоцкім раёне ваўкі тэрарызуюць меснае насельніцтва. Першымі ахвярамі драпежнікаў сталі хатнія сабакі. Пацярпець ад галодных драпежнікаў магло і рысяня.

ВД, паводле belta.by

Стужка навінаў