Катастрофа Італіі – ужо прынамсі 27 загінулых


Колькасць ахвяраў сутыкнення двух рэгіянальных цягнікоў на поўдні Італіі расце.

Для прыгараду Бары гэтая лінія як гарадскі транспарт: ёй часта карыстаюцца жыхары прыгарадаў, школьнікі, студэнты і турысты, якія едуць у аэрапорт. Праз запатрабаванасць на ўчастку распачалі працы пабудовы дадатковай чыгуначнай галіны.

Аварыя здарылася раніцаю 12 ліпеня ў паўднёваітальянскай вобласці Апулія ў сельскай мясцовасці паміж гарадамі Бары і Барлетта. Пасажырскія цягнікі з нявысветленай прычыны апынуліся на аднакалейным участку чыгункі ды сутыкнуліся. Першыя вагоны абодвух цягнікоў цалкам разбураныя.

Пакуль што адна з галоўных версіяў трагедыі – чалавечая памылка. Адзін з цягнікоў павінен быў чакаць, калі загарыцца зялёнае святло, перш чым, накіравацца на тую каляіну, дзе і адбылося сутыкненне. Паводле мясцовых СМІ, адзін з машыністаў не дачакаўся зялёнага святла альбо атрымаў няслушную каманду.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў