Каталуння не адказвае Мадрыду – аддзялілася яна ці не


Замест гэтага Пучдэмон прапаноўвае Рахою дыялог.

Кіраўнік Каталоніі Карлэс Пучдемон адмовіўся выканаць патрабаванні Мадрыда і адназначна сказаць, абвясціў рэгіён аб незалежнасці ці не. У сваім лісце да Мар’яна Рахоя ён прапануе распачаць дыялог паміж Каталунняй і Мадрыдам.

1 кастрычніка Каталонія правяла рэферэндум аб аддзяленні ад Іспаніі, які іспанскі Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным. За незалежнасць выступілі каля 90 % тых, хто ўзяў удзел у плебісцыце.

Кіраўнік Каталоніі Карлэс Пучдэмон падпісаў дэкларацыю аб незалежнасці, але папрасіў парламент адкласці яе абвяшчэнне.

Пасля гэтага Мадрыд папрасіў удакладніць, абвясціў рэгіён незалежнасць ці не. Meduza піша, што час на адказ заканчваецца 16 кастрычніка.

Калі рэгіён пацвердзіць намер аддзяліцца, Мадрыд, згодна са 155-м артыкулам канстытуцыі, увядзе ў Каталунні вонкавае кіраванне і скасуе аўтаномію.

ДД

Стужка навінаў