Каталікі і пратэстанты сёння святкуюць Вялікдзень, у праваслаўных – Вербная нядзеля


На 12 красавіка паводле грыгарыянскага календару сёлета прыпадае галоўнае хрысціянскае свята – дзень Уваскрэсення Хрыстовага або Вялікдзень.

Хрысціяне каталіцкай і пратэстанцкай канфесіі сёння адзначаюць уваскрэсенне Хрыста з мёртвых. Свята сімвалізуе перамогу над смерцю і надзею на вечнае жыццё.

Паводле традыцыі, у гэты дзень прынята ўжываць велікодныя стравы. Напярэдадні ў храмах прайшлі вігіліі, сёння таксама адбудуцца святочныя набажэнствы.

Hавiны
Папа заклікаў усіх людзей на Зямлі памаліцца за заканчэнне пандэміі каронавіруса
2020.03.22 20:20

Праз пандэмію каронавірусу Папа Рымскі Францішак маліўся на пустой плошчы ў Ватыкане, а вернікаў папрасілі сачыць за набажэнствамі праз інтэрнэт. Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч таксама заклікаў беларусаў удзельнічаць у велікодных службах онлайн.

Праваслаўныя сёння адзначаюць Вербную нядзелю – дзень уваходу Хрыста ў Ерусалім. Вялікдзень у праваслаўных – праз тыдзень, 19 красавіка.

КА belsat.eu

Стужка навінаў