Касым-Жамарт Такаеў уступіў на пасаду прэзідэнта Казахстана


Кіраўнік верхняй палаты парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў уступіў на пасаду прэзідэнта рэспублікі. На мерапрыемстве, якое прайшло на сумесным пасяджэнні палат парламента, прысутнічаў першы прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў.

Відэатрансляцыя мерапрыемства вялася на сайце ТАСС.

Такаеў прынёс прысягу народу краіны на Канстытуцыі. Яму ўручылі пасведчанне прэзідэнта.

Раней ЦВК Казахстана прыняў рашэнне пра датэрміновае спыненне паўнамоцтваў прэзідэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева і пастанавіў прызнаць пераход паўнамоцтваў прэзідэнта рэспублікі на астатні тэрмін да Касым-Жамарта Такаева.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў