Кастусёў перадаў у адміністрацыю прэзідэнта план па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў перадаў намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэю Кунцэвічу план захадаў на 2020 год па ўмацаванні патрыятызму і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Дакумент падрыхтаваны арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

Рыгор Кастусёў распавёў «Белсату», што падобныя дакументы грамадзянская супольнасць пачала рыхтаваць з 2017 году.

«Шэраг мерапрыемстваў без уладных структураў мы не змаглі б правесці. Напрыклад, міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю БНР. Самастойна такую працу грамадскія структуры не ў стане зрабіць. Шэраг яшчэ акцыяў і мерапрыемстваў таксама прайшлі з дазволу і пры падтрыманні Менгарвыканкаму. На жаль, не стрымана абяцанне наконт шыльды на Валадарскага 9, дзе была абвешчана Незалежнасць БНР. У новым звароце я падняў чарговы раз гэтую тэму. У наступным годзе, акрамя іншага і 100-годдзе Слуцкага збройнага чыну», – распавёў «Белсату» Рыгор Кастусёў.

Палітык спадзяецца, што ўлады станоўча адрэагуюць на падрыхтаваны дакумент і дапамогуць грамадзянскай супольнасці.

«Я даволі даўно ведаю намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кунцэвіча. Мы маем добры кантакт і можам размаўляць на шырокі спектр тэмаў. З яго папярэднікам было складана камунікаваць. Таму спадзяюся, што нас пачуюць, і шэраг важных грамадскіх мерапрыемстваў будуць рэалізаваныя», – дадаў Рыгор Кастусёў.

Віталь Макаранка з партыі БНФ: Лукашэнка набірае чыноўнікаў «з кампраматам»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары