Касінераў: Я дабіўся сваёй мэты


Грамадскі актывіст Вячаслаў Касінераў, якога вызвалілі з СІЗА, даў каментар «Белсату».

Палітвязню Вячаславу Касінераву змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Суд над ім адбудзецца 27 красавіка. Вось што заявіў Вячаслаў Касінераў у каментары нашаму каналу:

«Які б судовы вырак не быў, я дабіўся сваёй мэты. Я хацеў прыцягнуць увагу грамадскасці да канкрэтных праблем, звязаных з гвалтам міліцыі, з іх беспакаранасцю, што самае галоўнае. Я гэта зрабіў, толькі што крыху не разлічыў кошт: ён апынуўся большы, чым я чакаў. Але гэта не страшна. І што б яны там сабе не прыдумалі, для мяне гэта не будзе чымсьці, што наносіць траўму, лічу, што я дастаткова ўжо прайшоў. Спадзяюся, што прайшоў гэта годна. Нават калі будзе нейкі тэрмін ці яшчэ нешта, то мяне не гэта не пужае».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў