Прысуд Марыны Маўчанавай пакінулі без зменаў


Журналістка ў судовым парадку спрабавала абскардзіць прысуд за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». За артыкул пра дабрачыннасць, які быў апублікаваны на старонцы „Белсату”, суд Бабруйску прысудзіў дзяўчыне штраф у амаль Br 5 млн. У матэрыяле распавядаецца пра тое, як грамадскія актывісты дапамагаюць анкалагічным цэнтрам.

Касацыйную скаргу разглядаў суддзя Павел Клімаў. Паводле Марыны Маўчанавай, ейныя довады нікога не цікавілі.

Гэта чарговая ілюстрацыя палітычнай замовы, я буду падаваць новае абскарджванне, – адзначыла журналістка.

Падчас папярэдняга пасяджэння сярод матэрыялаў у справе Марыны Маўчанавай, якія перадалі суддзі, былі заўважаны копіі матэр’ялаў у справе журналіста Алеся Залеўскага, які таксама супрацоўнічае з «Белсатам». Раней яго аштрафавалі паводле таго ж артыкулу на 30 базавых велічыняў.

Пра суд бабруйчанка даведалася за дзень да працэсу і не мела часу, каб да яго падрыхтавацца. Падчас складання пратаколу ў адзеле міліцыі падпалкоўнік Рудзько, які паводле журналісткі спецыялізуецца на палітычных справах, пачаў выкручваць дзяўчыне рукі. Паводле беларускіх праваахоўнікаў, журналістка парушыла заканадаўства аб СМІ (праца без акрэдытацыі).

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў