Карыстацца тэлефонамі ў школах забаранілі яшчэ паўгода таму


Школьнік з мабільным тэлефонам.
Фота: belsat.eu

У менскіх школах пачалі забараняць вучням карыстацца тэлефонамі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляюць бацькі школьнікаў.

Hавiны
Лукашэнка: На месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму
2019.09.19 12:25

Увагу на наяўнасць тэлефонаў звярнулі неўзабаве пасля інцыдэнту ў гомельскай школе, дзе вучні знялі на відэа, як настаўніца лаялася і пагражала пабіць вучня.

«На ўрокі прыйшлі дырэктар ды намеснікі і спыталі, у каго тэлефон не ў заплечніку. Тыя, у каго мабільныя апынуліся ў кішэнях ці на партах, атрымалі наганяй», – распавяла карэспандэнту belsat.eu маці аднаго з менскіх вучняў.

Некаторых вучняў прымушаюць пісаць распіскі пра тое, што яны не будуць карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Самі ж прылады збіраюцца забіраць адразу на ўваходзе ў школу.

Hавiны
Юлія Чарняўская: Пра настаўніка ўдома можна казаць усё, што заўгодна
2019.09.19 18:10

Разам з тым карыстацца тэлефонамі ў школах было забаронена яшчэ паўгода таму. Адпаведны загад Міністэрства адукацыі быў апублікаваны 11 сакавіка 2019 года.

У ім структурным падраздзяленням Менгарвыканкаму і аблвыканкамаў было даручана забяспечыць унясенне ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі «ў правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў палажэнні аб абмежаванні выкарыстання імі сродкаў мабільнай сувязі падчас навучальных заняткаў і перапынкаў паміж імі».

Hавiны
Ганна Севярынец пра аднаўленне на працы гомельскай настаўніцы: Нейкі няправільны механізм
2019.09.18 18:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў