Карыстальнікі з ўсяго свету паведамляюць пра сбой працы Twitter


З вечара назіраюцца праблемы ў працы сацыяльнай сеткі Twitter. Карыстальнікі з усяго свету пачалі паведамляць пра недакладную працу сэрвісу.

На сайце downdetector.com, які збірае інфармацыю аб праблемах розных сэрвісаў, на момант публікацыі было 1354 паведамленні. Праблемы з Twitter закранулі карыстальнікаў у Вялікай Брытаніі, Калумбіі, Бразіліі, Аргентыне, на ўсходнім ўзбярэжжы ЗША. У некаторых еўрапейскіх краінах таксама сэрвіс працуе з памылкамі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў