Карыстальнікі «Вконтакте» цяпер могуць спампоўваць поўны архіў уласных дадзеных


Карыстальнікі «Вконтакте» атрымалі магчымасць спампоўваць архіў дадзеных, якія заховае на сваіх серверах сацыяльная сетка. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы кіроўны дырэктар кампаніі Андрэй Рагозаў.

«Не заўсёды і не ўсе дадзеныя карыстальнікаў могуць адлюстроўвацца ў відавочным выглядзе ў інтэрфейсах «Вконтакте». Таму сёння мы запусцілі магчымасць рабіць пашыраную выгрузку копіі гэтых дадзеных у зручным архіве. Гэта дазволіць у любы момант атрымаць найбольш поўнае і нагляднае ўяўленне пра тое, якія дадзеныя захоўваюцца на серверах «Вконтакте», – напісаў Рагозаў.

Рагозаў дадае, што функцыя працуе пакуль у тэставым рэжым і яшчэ будзе ўдасканалены. Запытаць у «Вконтакте» архіў дадзеных можна тут.

Раней сацсетка выдавала падобную інфармацыю толькі жыхарам ЕЗ, у адпаведнасці з еўрапейскім рэгламентам абароны персанальных дадзеных GDPR, нагадвае Медуза.

«Вконтакте» шмат крытыкуюць у Расеі за тое, што яны выдавалі асабістыя дадзеныя карыстальнікаў праваахоўным органам.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў